«Хутчэй за ўсё, у яго зламаны нос»
«Хутчэй за ўсё, у яго зламаны нос». Бацька Рамана Пратасевіча пра відэа з сынам. Дзмітрый Пратасевіч пракаментаваў агенцтву reuters.com відэа з сынам, заявіўшы, што Рамана прымусілі гаварыць на камеру. «Хутчэй за ўсё, у яго зламаны нос, таму што яго форма змянілася і на ім шмат пудры. Увесь левы бок яго твару пакрыты пудрай», — сказаў Дзмітрый Пратасевіч.
«Гэта не яго словы, гэта не яго інтанацыя гаворкі. Вы можаце бачыць, што ён нервуецца», — распавёў Пратасевіч пра свайго сына.
Напярэдадні ўвечары ў сеціве з’явіўся відэаролік, у якім Раман Пратасевіч распавядае, што ў яго добры стан здароўя, з ім абыходзяцца “максімальна карэктна і па законе” і што ён “супрацоўнічае са следствам”.
Беларускае Радыё Рацыя