Хуткія перамовы ў Беларусі. Два спосабы
Перамовы з Лукашэнкам гэта здрада ці шанец для палітвязняў? Вельмі далікатная, але неабходная для абмеркавання тэма. Мы бачым, што санкцыі не працуюць так моцна і хутка, як бы нам хацелася, а перамога Украіны можа быць толькі праз некалькі год.
Што рабіць беларусам у гэтых умовах, каб вызваліць з вязніц сваіх сяброў, сваякоў і блізкіх? Ці можна ісці на перамовы са здраднікам Беларусі Лукашэнкам або трэба гнуць сваю лінію далей і працягваць ціск на рэжым, нягледзячы ні на што?
Гэту няпростую тэму ў эфіры Радыё Рацыя журналіст Яўген Валошын абмяркоўвае з метадолагам і кандыдаткай навук Святланай Мацкевіч.
Таксама, свой каментар для відэа даў муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда.
00:00 – перамовы з Лукашэнкам гэта здрада ці шанец для палітвязняў
00:40 – Лукашэнка хоча перамоваў з Захадам, але не з дэм сіламі
02:21 – ці можна весці перамовы са здраднікам Беларусі Лукашэнкам?
05:04 – муж палітвязняволеннай супраць перамоваў
06:22 – санкцыі не дапамагаюць вызваліць палітвязняў
08:22 – пакуль мы марым аб перамозе Украіны, нашы людзі сядзяць
11:27 – рэпрэсіі спыняцца, як толькі вызваляць першага палітвязня
Падпісвайцеся на канал!