Кіеў адмовіўся ад сустрэч па Данбасе ў Менску
Прадстаўнікі Украіны катэгарычна адмовіліся вярнуцца ў Менск да вочных перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, паведаміў журналістам прадстаўнік Расеі ў Трохбаковай кантактнай групе Барыс Грызлоў.
Цяпер, па словах Грызлова, групе трэба распрацаваць канкрэтныя прапановы па вырашэнні гэтай сітуацыі.
Вясной прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі заявілі пра тое, што адмовяцца ад паездак на перамовы ў Беларусь з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама з-за варожай рыторыкі Менска ў дачыненні да Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com