Кіеў адмовіўся выплачваць кампенсацыю за разварот самалёта „Белавія”
Дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветраных зносін „Украэрарух” адмовілася выплачваць фінансавую кампенсацыю авіякампаніі „Белавія” за вяртанне яе самалёта ў аэрапорт „Кіеў” (Жуляны).
Як паведаміла прэс-служба „Украэроруха”, у яе няма падстаў для разгляду пытання адносна кампенсацыі, паколькі ініцыятарам вяртання самалёта была Служба бяспекі Украіны.
11 лістапада ў СБУ заявілі, што армянскі журналіст Армен Марцірасян, з-за якога ў Кіеў вярнулі самалёт кампаніі «Белавія», рыхтуе акцыі пратэсту з мэтай дэстабілізацыі становішча ў краіне.
За дзень да гэтага стала вядома, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прынёс беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку прабачэнні за інцыдэнт з самалётам «Белавія».
Нагадаем, што 21 кастрычніка самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі „Белавія”, які выконваў рэйс па маршруце Жуляны (Кіеў) – Менск, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. Не даляцеўшы 50 кіламетраў да паветранай прасторы Беларусі, камандзір судна атрымаў указанне неадкладна вярнуцца ў аэрапорт вылету. У „Белавія” адзначалі, што ў выпадку невыканання патрабаванні агучваліся пагрозы падняць у паветра знішчальнікі.
Пасля пасадкі з борта быў зняты грамадзянін Арменіі. Затым самалёт зноў шчасна вылецеў у пункт прызначэння.
Фота РИА Новости