Кіеў адрэагаваў на словы прадстаўніка NATO пра здачу тэрыторый у абмен на сяброўства ў Альянсе
16 гадоў таму
Кіеў адрэагаваў на словы прадстаўніка NATO пра здачу тэрыторый у абмен на сяброўства ў Альянсе.
Падчас дэбатаў у Арэндале кіраўнік офіса генсакратара NATO Стыян Ёнсэн сказаў, што адным з этапаў завяршэння вайны, на яго думку, магла б стаць адмова Украіны ад часткі сваёй тэрыторыі ў абмен на сяброўства ў NATO.
„Заўсёды меркаваў, што Альянс, як і Украіна, не гандлюе тэрыторыямі. Усвядомлена або неўсвядомлена ўдзел чыноўнікаў NATO у фармаванні наратыву пра магчымасці зыходу Украіны са сваіх тэрыторый гуляе на руку Расеі”, — заявіў на гэта прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка.