Кіеў атрымае ад Лондана 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў
Кіеў атрымае ад Лондана 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў для падтрымкі рэгіёнаў на ўсходзе Украіны. Гэта гуманітарная дапамога для пераадолення наступстваў пандэміі і баявых дзеянняў.
Як паведамляе брытанскі МЗС, падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага чакаецца падпісанне пагаднення аб палітычным супрацоўніцтве, свабодным гандлі і стратэгічным партнёрстве.
Напярэдадні ўкраінскі лідар наведаў Брусель, дзе ўзяў удзел у саміце Украіна-ЭЭ. Сёння, 7 кастрычніка, Уладзімір Зяленскі наведае з візітам Лондан.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters
