Кіеў патрабуе ад Грузіі тлумачэнняў у сувязі з затрыманнем Саакашвілі
Улады Украіны патрабуюць адказу ад Грузіі ў сувязі з затрыманнем свайго грамадзяніна Міхаіла Саакашвілі. Кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк сказаў, што Кіеў прыме рашэнне пасля кансультацый на ўзроўні міністраў замежных спраў, – перадае ТАСС. Тым часам прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі выказаў падзяку ўкраінскаму боку за плённае супрацоўніцтва па справе Саакашвілі.
Былы прэзідэнт Грузіі напярэдадні ўпершыню за 8 гадоў вярнуўся на радзіму, дзе быў завочна прысуджаны сумарна да 9-ці гадоў зняволення. Яго затрымалі. Пад вартай палітык, па словах амбудсмэна, абвясціў галадоўку. Незадоўга да гэтага Саакашвілі заклікаў грамадзян актыўна ісці на мясцовыя выбары, якія праходзяць сёння ў Грузіі. Ад зыходу мясцовых выбараў залежыць будучыня кіруючай партыі краіны.
