Кіеўская ВНУ пазбавіла Лукашэнку звання ганаровага доктара навук
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі пазбавіў Аляксандра Лукашэнку звання ганаровага доктара навук, паведамілі РІА Новости ў панядзелак у цэнтры камунікацый ВНУ.
Прадстаўніца ВНУ паведаміла агенцтву, што такое рашэнне прынята сёння, 7 чэрвеня.
Лукашэнка стаў першым са 107 чалавек, каго ўніверсітэт пазбавіў звання доктара навук.
