Будуць створаны Калектыўныя авіяцыйныя сілы АДКБ (абноўлена)



Лідары краінаў АДКБ прынялі рашэнне аб стварэнні Калектыўных авіяцыйных сілаў. Адпаведны дакумент прэзідэнты падпісалі сёння ў Маскве на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

z Luk3925097

У адпаведнасці з гэтым рашэннем прадугледжваецца стварыць у складзе сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ кааліцыйную групоўку – Калектыўныя авіяцыйныя сілы АДКБ, якія ўключаюць авіяцыйныя фарміраванні ваенна-транспартнай і спецыяльнай авіяцыі ўзброеных сіл, органаў унутраных спраў (паліцыі), унутраных войскаў, органаў бяспекі й спецыяльных службаў, а таксама органаў, упаўнаважаных у сферы папярэджання ды ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, дзяржаў – сябраў арганізацыі.

Усяго на сесіі падпісана амаль 20 дакументаў.

* * *

Аляксандр Лукашэнка возме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), а таксама ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Кіраўнікі краін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця АДКБ. Чакаецца, што будзе падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на ўмацаванне патэнцыялу арганізацыі ў сферы гарантыяў  міжнароднай бяспекі.

Павесткай пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў прыватнасці запланаваны разгляд дамовы аб далучэнні Кыргызстана да Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе і шэраг арганізацыйных пытанняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота itar-tass.com