Кіраўнік Бундэстагу заявіў, што «рэжым у Беларусі блізкі да свайго канца»



Кіраўнік нямецкага Бундэстагу Вольфганг Шойбле заявіў, што «рэжым у Беларусі блізкі да свайго канца». Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю DW.

«Калі дыктатар падыходзіць да канца, лепш знайсці спосаб спыніць далейшы гвалт», – сказаў Шойбле, дадаўшы, што яму відавочна, што рэжым у Беларусі скончаны.

Шойбле таксама заклікаў Лукашэнку спыніць прымяненне сілы супраць мірных пратэстоўцаў. «Было б разумна, каб дыктатар у Беларусі нарэшце зразумеў, што кадры з дэманстрацый – у тым ліку і тыя, якія ён спрабаваў арганізаваць – кажуць самі за сябе», – дадаў Шойбле.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: dw.com