Кіраўнік ЕК: Еўразвязу трэба ствараць сваю армію



Пра неабходнасць стварэння ўласнай арміі заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у Бруселі.

«Я казаў, што выступаю за еўрапейскую армію, і быў раскрытыкаваны. Цяпер гэта відавочна, і мы павінны інвеставаць шмат, каб стварыць рэальную еўрапейскую абаронную палітыку», — сказаў ён.

Жан-Клод Юнкер таксама адзначыў, што тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» з’яўляецца ворагам нумар адзін для Еўропы. «Так, я лічу ІД ворагам нумар адзін», — сказаў кіраўнік ЕК, адказваючы на пытанне, ці падзяляе ён меркаванне прэзідэнта ЗША Барака Абамы, што гэтая тэрарыстычная групоўка з’яўляецца самай вялікай пагрозай свету.

Паводле яго слоў, краіны павінны аб’яднаць усе свае рэсурсы і намаганні для змагання з ІД. Ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні важна цесная супраца спецслужбаў. Пры гэтым, указаў кіраўнік Еўракамісіі, нельга змешваць праблему тэрарызму і міграцыйны крызіс. «Я не хачу звязваць тэрарызм з праблемай міграцыі. У іх няма агульных падстаў. Нельга змешваць гэтыя два пытанні», — сказаў ён.

Жан-Клод Юнкер таксама падкрэсліў, што рэлігія не павінна выкарыстоўвацца для раз’яднання. «Яна павінна быць сілай, якая яднае людзей», — адзначыў ён.

Паводле БелТА

Фота badische-zeitung.de