Кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай
6 ліпеня кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль сустракаецца ў Літве са Святланай Ціханоўскай.
Гэта пазначана ў яго штотыднёвым раскладзе. Сустрэча прызначана пасля перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
Сустрэча кіраўніка Еўрарады з лідарам Літвы будзе прысвечана адносінам з Расеяй і Беларуссю, нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, абароне усходніх межаў Еўрапейскага Звяза і пытанням бяспекі на БелАЭС. Таксама дэлегацыя наведае літоўска-беларускую мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: aa.com.tr
