Кіраўнік Косава сыходзіць у адстаўку з-за абвінавачванняў у ваенных злачынствах
Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Косава Хашым Тачы падаў у адстаўку пасля таго, як суд у Гаазе зацвердзіў абвінавачванне супраць яго за ваенныя злачынствы 1998-1999 гадоў, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на косаўскае выданне Kosova Press.
Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, якая трансліравалася ў Facebook.
Нагадаем, што Тачы 13 ліпеня даў паказанні ў Гаазе ў офісе спецыяльнага трыбунала, які займаецца расследаваннем ваенных злачынстваў, учыненых у Косава ў 1998–1999 гадах падчас вайны за незалежнасць ад Сербіі. Тачы падчас вайны ўзначальваў Вызваленчую армію Косава.
«Для таго каб абараніць суверэнітэт Косава, паважаючы партнёрства з міжнароднай супольнасцю, сёння падаю ў адстаўку з пасады прэзідэнта. Заклікаю палітычныя сілы да адзінства, каб не ўзнікла інстытуцыйнага крызісу», – заявіў Хашым Тачы на прэс-канферэнцыі.
Падазраваным ставіцца каля 100 забойстваў косаўскіх жыхароў розных нацыянальнасцяў. Іншыя абвінавачванні ўключаюць гвалтоўнае знікненне, пераслед і катаванні.
Фота: kosova-sot.info