Кіраўнік краіны загадаў павысіць эфектыўнасць
Указ № 78 „Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь” падпісаў 23 лютага Аляксандр Лукашэнка.
Прадугледжваецца „паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прыцягненне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцяў, паступальнае зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы”.
Ва ўказе вызначаныя напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, у тым ліку за кошт фарміравання ў 2016 годзе рэзерваў у рэспубліканскім бюджэце у памеры да 8 трлн. рублёў для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва і ў мясцовых бюджэтах — да 2,8 трлн. рублёў для фінансавання расходаў на даванне безнаяўных жыллёвых субсідый.
У дакуменце „закладзеныя дакладныя падыходы па мабілізацыі кадраў на аператыўнае і эфектыўнае вырашэнне праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця на аснове рэльефнага падзелу адказнасці”, гаворыцца ў прэс-рэлізе.