Кіраўнік Мінабароны Польшчы: З боку Расеі – пастаянныя правакацыі



Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч сказаў Польскаму радыё, што для яго незразумела, навошта Беларусь і Расея праводзяць вучэнні, ды і яшчэ з надзвычай адназначным сцэнаром. Антоні Мацярэвіч зазначыў, што ані Польшча, ані іншая краіна НАТО ніколі б не прадпрыняла нейкіх агрэсіўных дзеянняў. Паводле яго, Польшча праводзіць мілітарную палітыку выключна ў мэтах абароны. «Тым часам з боку Расеі мы бачым пастаянныя правакацыі і імкненне парушыць баланс вайсковых сіл у рэгіёне», – сказаў Мацярэвіч.

Нагадаем, паводле сцэнару “Захаду-2017”, Беларусь і Расея мае праціўнікаў у выглядзе прыдуманых дзяржаў Весбарыя, Вейшнорыя і Лубенія, якія, нібыта, спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю на беларускай тэрыторыі. Таму засылаюць у Беларусь і ў Калінінградскую вобласць “незаконныя ўзброеныя фармаванні”. Задача вучэнняў – гэтага не дапусціць.

Паводле radyjo.net