Кіраўнік МЗС Эстоніі адклаў візіт у Беларусь
Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер адклаў візіт у Беларусь, прызначаны на 14 чэрвеня, паведамілі БелаПАН у пасольстве Эстоніі ў Менску.
У дыпмісіі адзначылі, што візіт адкладзены ў сувязі са зменамі ў планах. „Так склаліся абставіны, — сказалі ў пасольстве. — Новая дата візіту пакуль не вызначаная, але думаем, што хутка”.
Чакалася, што ў Менску Міксер сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, каб абмеркаваць пытанні падрыхтоўкі візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра Эстоніі. БелаПАН
