Кіраўнік МЗС Фінляндыі: Беларуская апазіцыя імкнецца да дыялогу з уладамі



Сітуацыя ў Беларусі стала адной з галоўных тэм візіту міністра замежных спраў Фінляндыі Пекі Хаавіста ў Вільню (29 жніўня) і Талін (30 жніўня), паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

У сталіцы Літвы кіраўнік фінскай дыпламатыі сустрэўся з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай. Па выніках перамоў Хаавіста напісаў на сваёй старонцы ў „Твітэры”, што „беларуская апазіцыя імкнецца да дыялогу з уладамі краіны”.

Еўрасаюз, куды ўваходзяць Фінляндыя, Літва і Эстонія, раней не прызнаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Захад выступае за пасрэдніцтва АБСЕ ў дыялогу паміж беларускімі ўладамі і апазіцыяй. Аляксандр Лукашэнка, якога публічна падтрымлівае прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, катэгарычна супраць гэтага, лічачы, што трэба ісці па шляху канстытуцыйнай рэформы.

belapan.by