Кіраўнік МЗС Літвы абмеркаваў з Енсам Столтэнбергам сітуацыю на мяжы Літвы з Беларуссю



Кіраўнік літоўскага МЗС Габрыелюс Ландсбергіс 23 ліпеня абмеркаваў па тэлефоне з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам сітуацыю на мяжы Літвы з Беларуссю.

«Мы абмяняліся з кіраўніком NATO самай актуальнай інфармацыяй аб рэгіянальнай бяспецы перад абліччам беларускай гібрыднай атакі і расейскіх вайсковых вучэнняў „Захад-2021“, якія маюць адбыцца. Нашы партнёры назіраюць за сітуацыяй вельмі ўважліва», — заявіў пасля размовы Ландсбергіс, якога цытуе МЗС Літвы.

За мінулы дзень у Літве былі затрыманыя 92 мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі. З пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 2 430 мігрантаў — у 30 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ты.

Беларускае Радыё Рацыя