Кіраўнік МЗС Макей здзейсніць візіт у Маскву
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 18 лістапада наведае Маскву. Пра гэта паведамляецца на старонцы МЗС Беларусі ў „Фэйсбуку”.
Мэта аднадзённага працоўнага візіту — удзел у штогадовым сумесным пасяджэнні калегіі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі. Бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, праблематыку міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, розныя аспекты глабальнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Паводле вынікаў сустрэчы запланаваны падыход да прэсы Макея і яго расійскага калегі Сяргея Лаўрова.