Кіраўнік МЗС Нарвегіі заклікаў вызваліць усіх затрыманых у Беларусі
Міністр замежных спраў Нарвегіі Берге Брэндэ выказаў заклапочанасць затрыманнямі актывістаў у Беларусі. „Занепакоены затрыманнямі пратэстоўцаў, журналістаў, апазіцыйных лідараў у Беларусі. Яны павінны быць вызваленыя. Права на свабоду сходаў павінна выконвацца”, — напісаў ён у сваім акаўнце ў „Твітэры”.
За апошнія дні ў Беларусі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту затрыманыя больш за 260 чалавек. Акрамя таго, па абвінавачанні ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў КДБ затрымаў 26 чалавек.
Паведамляе БелаПАН
