Кіраўнік МЗС Польшчы адмовіўся ад сустрэчы з Уладзімірам Макеем у ААН



Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў адмовіўся ад сустрэчы кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, хоць, па словах Макея, сам быў ініцыятарам зносін. Пра гэта кіраўнік знешнепалітычнага ведамства распавёў у эфіры тэлеканала СТВ.

Макей заявіў, што некаторыя калегі, запытаўшы сустрэчу, праз некаторы час ад яе адмовіліся.

Нагадаем, што сярод еўрапейскіх міністраў, якія пагадзіліся на сустрэчу з Макеем быў, у прыватнасці, кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста. У інтэрв’ю фінскай газеце Helsingin Sanomat ён пазней распавёў, што абмяркоўваў з беларускім міністрам пытанні правоў чалавека і палітвязняў. Ён таксама нагадаў пра тое, што апазіцыя Беларусі гатовая да дыялогу з уладамі, і падняў пытанне аб міграцыйным крызісе.