Кіраўнік МЗС Польшчы наведае Беларусь з афіцыйным візітам
Візіт міністра Вітальда Вашчыкоўскага ў Менск, запланаваны на бліжэйшы месяц, будзе арганізоўваць ужо новы амбасадар Польшчы ў Беларусі.
Як чакаецца, ім стане 39-гадовы Конрад Паўлік.
У Сейме Польшчы падтрымалі кандыдатуру новага амбасадара РП ў Беларусі Конрада Паўліка, паведамляюць польскія СМІ.
Будучага амбасадара Польшчы ў Беларусі ў камісіі па замежных справах Сейму прадстаўляў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Ён знайшоў поўную падтрымку дэпутатаў, якія былі на пасяджэнні камісіі.
Сам Конрад Паўлік зазначыў, што ягоным першым заданнем будзе добрая падрыхтоўка візіту ў Менск міністра замежных спраў Польшчы, якая запланаваная праз некалькі тыдняў. Апошні раз кіраўнік польскай дыпламатыі пабываў з візітам ў Беларсі ў лістападзе 2010 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота zn.ua