Кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў 25-26 лістапада наведае Менск
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 25—26 лістапада наведае Менск, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава 19 лістапада на брыфінгу. Трансляцыя брыфінгу вялася на сайце расейскага знешнепалітычнага ведамства.
Паводле яе слоў, Лаўроў возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў Расеі і Беларусі.
Праграмай візіту прадугледжаныя яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам і перамовы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем, паведаміла Захарава.