Кіраўнік МЗС Украіны заявіў пра пагрозу вайны паміж Беларуссю і Расеяй
Міністр замежных справаў Украіны папярэджвае пра рызыку ўзброенага канфлікту паміж Расеяй і Беларуссю.
У інтэрв’ю чэшскаму выданню Respekt Вадзім Прыстайка звязаў верагоднасць такіх падзей з імкненнем Менска да большай самастойнасці ад Масквы. Беларусь, на думку кіраўніка ўкраінскага МЗСу, перажывае цяжкі час. У той жа час Прыстайка сказаў, што спадзяецца памыліцца ў сваіх прагнозах: „Беларусы — спакойныя і цярплівыя людзі. Толькі мы таксама былі спакойныя і цярплівыя, аднак трываць можна толькі да таго моманту, пакуль вас не пачнуць забіваць. Потым пачняце забіваць і вы. Нават калі той іншы мацнейшы, але што вам застаецца?”
„А наш савет гучыць так – калі на вас нападзе Расея, то ў вас будзе выбар з двух варыянтаў: з дапамогай замежных партнёраў быць разумнымі і спакойнымі – і прайграць, ці адразу пачаць ваяваць „, – адзначыў Прыстайка.
Фота: МЗС Украіны