Кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ Шубель правёў дыскусію з намеснікам міністра замежных спраў Алейнікам
„Наяўную сітуацыю” ў беларуска-еўрапейскіх адносінах і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ абмеркавалі 28 красавіка ў Менску намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік і кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Дзірк Шубель, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
„Адкрытая і крытычная дыскусія на сённяшняй сустрэчы з беларускім намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікам”, — напісаў Шубель на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.
Падрабязнасці перамоў не прыводзяць ні адзін з бакоў.
