Кіраўнік Службы знешняй выведкі РФ знаходзіцца з візітам у Менску
Узаемадзеянне Расеі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы ў тым ліку па лініі спецслужбаў, ажыццяўляецца на пастаяннай аснове, і яно не звязана з падзеямі ў Менску, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша Інтэрфакс.
Так Пяскоў адказаў журналістам на пытанне, чаму раней не была анансаваная сустрэча кіраўніка Службы знешняй выведкі РФ Сяргея Нарышкіна з Аляксандрам Лукашэнкам, і якая мэта гэтага візіту.
Пяскоў заўважыў, што не заўсёды падзеі і кантакты анансуюцца загадзя. Пры гэтым Пяскоў не стаў канкрэтызаваць план візіту Нарышкіна. «Не магу вам сказаць, усё ж такі гэта досыць адчувальныя вобласці працы і супрацоўніцтва, таму гэта не можа быць грамадска-даступнай інфармацыяй», – сказаў ён.
Фота: РИА Новости