Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі наведаюць Беларусь
Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста і міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ 25 лістапада наведаюць з рабочым візітам Беларусь.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў правядуць перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Таксама запланавана іх сустрэча з кіраўніцтвам краіны.
