Кіраўнікі ўрадаў ЦЕІ сустракаюцца ў Менску



У Менску пачалася сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ).

Асноўная тэма пасяджэння — роля краін ЦЕІ ў прасоўванні сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Еўропе, умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі, аб’яднанне намаганняў у супрацьстаянні новым пагрозам стабільнасці ў рэгіёне.

Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў прымуць план дзеянняў ЦЕІ на 2018—2020 гады. Гэты дакумент вызначае кірункі праектнай дзейнасці на перспектыву для краін-членаў.

На сустрэчы старшынства ў  пяройдзе ад Беларусі да Харватыі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Савета міністраў Беларусі, падчас беларускага старшынства ў Менску быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх — сустрэчы міністраў замежных спраў і кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат краін ЦЕІ, а таксама дзве міністэрскія канферэнцыі: па пытаннях ўзаемасувязі і сумяшчальнасці ў рэгіёне ЦЕІ; па навуцы і тэхналогіях.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва была заснавана ў 1989 годзе як рэгіянальны форум для супрацоўніцтва і кансультацый на палітычным, эканамічным і культурным узроўнях у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Сёння членамі ЦЕІ з’яўляюцца 18 дзяржаў — Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна.

Беларусь далучылася да ЦЕІ на паўнапраўнай аснове ў чэрвені 1996 года, а ў 2017 годзе прыняла на сябе старшынства ў арганізацыі.

belapan.com