Кіраўніком Следчага камітэта прызначаны берасцейскі пракурор



Старшынём Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прызначаны Іван Наскевіч, які да гэтага ўзначальваў пракуратуру Берасцейскай вобласці.

noskevich

Рашэнне пра прызначэнне новага кіраўніка Следчага камітэта Аляксандр Лукашэнка прыняў 10 лістапада падчас нарады па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, паведамляе агенцтва БелТА.

Папярэдні старшыня Следчага камітэта 51-гадовы Валянцін Шаеў быў вызвалены ад пасады ўказам кіраўніка дзяржавы 4 лістапада па пагадненні бакоў.

Іван Наскевіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Цярэблічы Столінскага раёна З 1995 года – на службе ў органах пракуратуры Берасцейскай вобласці на следчай працы. У жніўні 2012 года быў прызначаны пракурорам Берасцейскай вобласці.