Кіраўніца Еўракамісіі распавяла пра шосты пакет санкцый супраць РФ



Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала шосты пакет санкцый супраць Расеі. У ім будзе забарона на імпарт расейскай нафты (найхутчэй паэтапная).

Мэта — „максімальна ўзмацніць ціск на Расею”, мінімізуючы пры гэтым яе ўздзеянне на эканомікі краін ЕЗ. Ад сістэмы SWIFT адключаць яшчэ тры буйныя банкі, а сярод іх — Сбербанк. ЕЗ нанясе ўдар па расейскай прапагандзе — на тэрыторыі ЕЗ забароняць вяшчанне трох буйных расейскіх тэлеканалаў. Таксама будуць і новыя персанальныя санкцыі.

У чорны спіс дададуць расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку і тых, хто мае дачыненне да ваенных злачынстваў ва Украіне. Ёсць даныя, што пад санкцыі можа трапіць патрыярх Кірыл, кіраўнік РПЦ, які ўхваляе расейскую агрэсію супраць Украіны.

Шосты пакет санкцый можа быць запушчаны ў канцы гэтага ці ў пачатку наступнага тыдня. Чакаецца, што ён закране і Беларусь.