Кіраўнк Еўракамісіі абмеркавала расейскую вайсковую прысутнасць у Беларусі
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падчас візіту ў Фінляндыю абмеркавала з прэм’ерам гэтай краіны Саннай Марын павелічэнне расейскай вайсковай прысутнасці ў РФ каля мяжы з Украінай і ў Беларусі.
„Гэта самае буйное іх нарошчванне з часоў Другой сусветнай вайны”, — сказала яна.
Раней генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг ацаніў перамяшчэнне расейскіх войскаў у Беларусь як найбуйнейшае ваеннае разгортванне з часоў „халоднай вайны”. Па яго даных, Расея перакінула ў Беларусь 30 тысяч вайскоўцаў.
У Беларусі з 10 лютага будуць праходзіць сумесныя вучэнні з Расеяй пад назвай „Саюзная рашучасць-2022”. 3 лютага ў нашу краіну прыляцеў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, які сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.