Кітай выступіў супраць перадачы ядзернай зброі рэжыму Лукашэнкі



Пра гэта Пекін заявіў у Радзе Бяспекі ААН. Кітай выступіў супраць перадачы ядзернай зброі іншым краінам і размяшчэння яе за межамі яго краіны.

Аб гэтым заявіў намеснік сталага прадстаўніка Кітая пры ААН Гэн Шуан, паведамляе  Charter97.org  са спасылкай на трансляцыю Рады бяспекі ААН.

«Мы выступаем за забарону перадачы ядзернай зброі, каб ніякія ядзерныя краіны не перадавалі сваю ядзерную зброю за мяжу і не размяшчалі яе за межамі сваёй краіны», – заявіў ён.

Шуан падкрэсліў, што летась пяць лідараў ядзерных краін выступілі з заявай, што ў ядзернай вайне немагчыма перамагчы і яе нельга пачынаць.

«Сёння гэтая заява з’яўляецца яшчэ важнейшай. Кітай заклікае ўсе ядзерныя краіны выконваць свае абавязацельствы, памяншаць рызыку ядзернай вайны і пазбягаць усякіх канфліктаў паміж ядзернымі дзяржавамі», – дадаў ён.