Класкоўскі: Гэта выклік і для Лукашэнкі, і для Беларусі
Аляксандру Лукашэнку ў Крамлі маглі прапанаваць пасаду прэм’ер-міністра аб’яднанай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Пра гэта ў эфіры маскоўскай радыёстанцыі “Серебряный дождь” паведаміў расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ. Прытым ён спаслаўся на крыніцу ў «высокіх менскіх сферах».
Беларускі палітолаг Аляксандар Класкоўскі не выключае, што такая прапанова сапраўды магла паступіць. Такім чынам, Уладзімір Пуцін хоча працягнуць свае паўнамоцтвы пасля 2024 года як прэзідэнт беларуска-расейскага саюзу.
-Для Лукашэнкі тут галоўнае, што няма ніякіх гарантый. Сёння ты атрымліваеш пасаду прэм’ера ці губернатара, або яшчэ нейкую, а заўтра ты можаш апынуцца ў кайданках. Нават з меркаванняў самазахавання, асабістай бяспекі і таксама бяспекі сваёй сям’і, я думаю, што ён будзе ўпірацца да апошняга.
Класкоўскі зазначае, што ён не прыхільнік таго, каб казаць, што ўсё выглядае фатальна й Беларусь асуджаная на паглынанне Расеяй. Але гэта драматычны момант, гэта выклік і для Лукашэнкі, і для Беларусі.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters