„Колер супраць цемры” (абноўлена)



«Колер супраць цемры». Штабы Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі абвясцілі акцыю.

Палітыкі, якія вымушана пакінулі Беларусь, заклікалі грамадзян апранацца ў белы колер, які сімвалізуе чысціню ад дыктатуру і гвалту. Першым акцыю «Колер супраць цемры» абвясціла Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК). Яно апублікавала відэаролік з заклікам далучацца:

– Гэтай вясной мы зноў выйдзем з цемры і зноў надзенем белае, таму што белы – гэта колер, па якім мы пазнавалі адно аднаго раней і пазнаем зараз. Колер, якім мы разгонім страх і змрок. Наш  колер супраць цемры.

–  Пачынаючы з гэтага дня, любы белы элемент адзення або аксэсуар, ці белая кашуля, красоўкі ці чахол тэлефона, стане нашым сігналам адно аднаму.

–  Мы пачынаем бестэрміновую акцыю “Колер супраць цемры”.

–  Запомнім наш хэштэг для сацыяльных сетак: #ЦветПротивТьмы.

Пра акцыю на ўласным сайце распавёў і штаб Святланы Ціханоўскай. Там заклікалі як апранаць белае, так і распаўсюджваць «флэшмоб» у сацыяльных сетках, каб свет пабачыў, наколькі шмат беларусаў усё яшчэ жадаюць пераменаў.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Палітыкі, якія вымушана пакінулі Беларусь, заклікалі грамадзян апранацца ў белы колер, які сімвалізуе чысціню ад дыктатуры і гвалту. Першым акцыю «Колер супраць цемры» абвясціла Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК). Яно апублікавала відэаролік з заклікам далучацца.

Пра акцыю на ўласным сайце распавёў і штаб Святланы Ціханоўскай.

Там заклікалі як апранаць белае, так і распаўсюджваць «флэшмоб» у сацыяльных сетках, каб свет пабачыў, наколькі шмат беларусаў усё яшчэ жадаюць пераменаў.

„Улетку 2020 года мы пачалі з белых бранзалетаў і ўбачылі, што нас большасць. Белы – наш колер, і яго ў нас ужо ніхто не зможа адабраць. Колер, па якім мы даведваліся адзін аднаго тады і даведаемся зараз. Колер свабоды і святла”.

Беларускае Радыё Рацыя