Колькасць месцаў для пікетаў зменшана да мінімуму



Колькасць месцаў для пікетаў і сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбарцамі па-за памяшканнямі ў Бярозаўскім раёне зменшана да мінімуму. Магчыма, такая ініцыятыва была спушчана зверху, а магчыма, гэта дэманстрацыя адносінаў мясцовай улады да выбараў.

У той час галоўнаму кандыдату ў прэзідэнты, у перамозе якога бярозаўскія чыноўнікі не сумняваюцца, месцы для перадвыбарчай агітацыі не патрэбны, яго ад выбараў да выбараў абслугоўвае тэлебачанне і дзяржаўныя СМІ, – кажа доўгатэрміновы назіральнік за выбарамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Сяржук Русецкі:

– Бярозаўскі райвыканкам вызначыў толькі два месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта сходы па-за памяшканнямі пікетавання, якія арганізуюцца кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі з мэтай ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі. Гэта пляцоўка перад будынкам дзіцяча-юнацкай спартовай школы ў Бярозе і пляцоўка перад Белаазёрскім домам культуры.

Паводле Сяржука Русецкага, у раёне выдзелена 13 памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты, калі ў 2015 іх было 27. Ці не гэтым усё сказана?

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя