„Колькасць прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай зніжаецца”



Колькасць прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай няўмольна зніжаецца. Людзей не задавальняе практычная адсутнасць вынікаў. Такая думка яе былой паплечніцы Алены Колесавай.

„Тры гады адна гаварыльня, пратэстны настрой зліты, прыгожая карцінка сустрэч з высокімі асобамі толькі раздражняе беларусаў”, – кажа  былая прыхільніца Святланы Ціханоўскай, былая работніца беларускай чыгункі Алена Колесава:

– Па-першае, тое, што адбывалася ў кабінеце ЦВК, мы да гэтай пары не ведаем, што там было. І Святлана Ціханоўская не хоча нам, народу, казаць праўду. Па-другое, тое што яна з’ехала, яна кінула народ, кінула Беларусь за грошы, якія ёй прапанавалі. Да яе далучыўся Дабравольскі, а ўсе ведаюць, хто такі Дабравольскі і ўсе ведаюць, хто такі Лябедзька, ва ўсіх структурах ёсць работнікі КДБ. Яна не зрабіла нічога з тых пунктаў у сваёй перадвыбарчай праграме, якія яна абяцала.

Паводле Колесавай, ніякіх дзеянняў, якія б паказвалі канкрэтныя вынікі хаця б на перспектыву з боку Ціханоўскай, яе штаба, яе кабінета і Каардынацыйнай Рады, няма.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя