Колькі ахвяр яшчэ патрэбна рэжыму?



Трое вядомых палітзняволеных беларусаў – грамадскі актывіст Вітольд Ашурак, блогер з Пінска Мікалай Клімовіч, мастак Алесь Пушкін загінулі за кратамі. Было фэйкавае паведамленне і пра гібель Сяргея Ціханоўскага.

Жонка палітвязня Святлана Ціханоўская пракаментавала, як яна гэта ўспрыняла:

Гэтая фэйкавая навіна, што ён загінуў, ужо не ў першы раз. Канешне гэта мяне ўзбударажыла, але я разумела, што гэта хутчэй за ўсё няпраўда. Тое, што абурылася грамадства, што абурыліся нашыя замежныя партнёры, патрабавалі паказаць Ціханоўскага. Рэжым павінен быў пайсці, але гэта не саступка канешне, але ж такі жэст, паказаць яго, гэта толькі з-за салідарнасці.

Святлана Ціханоўская распавяла, якую стратэгію яна падтрымлівае, каб палітвязні ў Беларусі былі вызваленыя:

Мая стратэгія ясная – гэта максімальны ціск на рэжым, каб яго знішчыць, а таксама дапамога людзям. Я разумею людзей, якія хочуць вызваліць сваіх перш за ўсё. Я б канешне хацела, каб Сяргея вызвалілі, але я разумею, што гэтага не адбудзецца.

Паводле Святланы Ціханоўскай, яна не ведае нічога пра мужа з 9 сакавіка. Ні яна, ні дзеці не атрымліваюць лістоў ад мужа і бацькі.

На сёння ў Беларусі афіцыйна 1483 палітвязні. Шмат з іх маюць розныя сур’ёзныя захворванні, але  ўтрымліваюцца ў Беларусі ў нечалавечых умовах, праходзяць здзекі, прыніжэнне і катаванні.  Пра здароўе і стан некаторых родныя не ведаюць ужо па некалькі месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя