Колькі бежанцаў Беларусь зможа прыняць у 2018 годзе?



Беларусь устанавіла квоты на прадастаўленне статусу бежанцаў у 2018 годзе. Пастанова МУС аб размеркавальных квотах апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На 2018 год МУС ўсталёўвае такія размеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку:

Берасцейская вобласць – 135 чалавек;

Віцебская вобласць – 170 чалавек;

Гомельская вобласць – 170 чалавек;

Гарадзенская вобласць – 95 чалавек;

Менская вобласць – 115 чалавек;

Магілёўская вобласць – 115 чалавек.

Квоты будуць такімі ж, як і ў 2017 годзе. Статус бежанца змогуць атрымаць 800 чалавек. Гэта на 400 чалавек менш, чым ў 2016 і 2015 гадах.

Нагадаем, у мінулым годзе МУС заяўляла, што Еўразвяз вылучае 7 мільёнаў еўра на стварэнне міграцыйных цэнтраў у Беларусі.

tut.by