Колькі ж у Беларусі палітвязняў?



Форум “Свабоду палітвязням”, які прайшоў у сядзібе партыі БНФ, налічыў у краіне 16 палітзняволеных.

стол

На дадзены момант праваабарончыя арганізацыі Беларусі называюць іншую лічбу палітвязняў.

Палітык Мікалай Статкевіч, які браў удзел у форуме, заклікаў грамадзянскую супольнасць перагледзець крытэры прызнання палітвязнем.

A406EDE1-E619-4752-9E67-CF78CA49EFE6_w610_r0_s

“Мы прызнаем палітычнымі зняволенымі толькі двух чалавек – гэта Жамчужны і Кондрусь,” – гаворыць юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

– Яшчэ датычна 2 спраў мы не выключаем палітычных матываў. Але канчатковых высноў пакуль што зрабіць не можам, бо гэта патрабуе дадатковага аналізу абвінавачвання, маніторынгу суда. Я маю на ўвазе тут справу Паліенкі і Пальчыса.

“Палітвязнем лічыцца асоба, якая стала вязнем за палітычныя погляды і не здзяйсняла гвалту,” – адзначыў Валянцін Стэфановіч. Крытэры прызнання палітвязнем былі прэзентаваны праваабаронцамі ў канцы кастрычніка 2015 года ў Вільні. Мэтай дакумента стала ўніфікацыя падыходу да вызначэння статусу зняволенага па палітычных матывах.

gi-22539-113171-big

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org