Конрад Паўлік: Ёсць сферы, дзе мы толькі закладаем фундамент



У апошнія два гады палітычныя і эканамічныя кантакты Польшчы і Беларусі актывізаваліся. Таваразварот паміж абедзвюма краінамі дасягнуў 2,5 мільярды даляраў.

Польскія консульскія ўстановы выдалі беларусам сёлета больш за 400 тысяч візаў. Сёлета адбыўся больш за дзясятак візітаў уплывовых дзяржаўных дзеячаў Польшчы ў Беларусь, кажа Надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік:

– Ёсць сферы, дзе мы толькі закладаем фундамент, ставім першыя стартавыя кропкі, як напрыклад, галіна аховы здароўя. Упершыню ў гісторыі міністр аховы здароўя Рэспублікі Польшча прыехаў толькі ў гэтым годзе. Ёсць сферы, дзе мы вядзем пастаянную працу.

За апошнія месяцы польская амбасада ў Беларусі аднавіла некалькі польскіх вайсковых могілак. У Даўгінаве адбылося перапахаванне парэшткаў польскіх жаўнераў.

Беларускае Радыё Рацыя