Кошт суверэнітэту
Былы палітычны вязень Мікалай Статкевіч красамоўна патлумачыў, чаму дзейная ўлада Беларусі так упарта культывуе тэрмін “незалежнасць”.
– Уявіце сабе сярэднявечнае беларускае мястэчка, кірмаш. І пасярод кірмашу са старой кульгавай кабылай стаіць чарнявы кучаравы мужчына, з велізарнай завушніцай у вусе, і крычыць: “Гэтая кабыла самая лепшая і цудоўная. Што ён ніколі і нікому яе за ніякае золата не аддасць”. І нават самы дурны мужык разумее, што кабыла прадаецца.
Нагадаем, што бліжэйшая акцыя 4 кастрычніка будзе скіраваная супраць расейскіх вайсковых базаў. Пачатак а 17-й гадзіне. Месцам дзеі зноў стане плошча Свабоды ў Менску.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота nn.by
