Краіны Балтыі запатрабуюць у Расеі кампенсацыю за савецкую акупацыю
У Рызе міністры юстыцыі краін Балтыі падпісалі мемарандум пра супрацоўніцтве, у якім яны дамовіліся пра дзейнасць па прад’яўленні патрабаванняў пра кампенсацыю савецкай акупацыйнай шкоды.
„Гаворка ідзе пра кампенсацыю шкоды ад савецкай акупацыі, і гэта будзе дэкларацыя міністраў юстыцыі трох Балтыйскіх краін, мы звернемся з тым, каб гэта было разгледжана ў міжнародным маштабе, у рамках міжнароднага права”, – заявіў BNS у чацвер міністр юстыцыі Літвы Юозас Бернатоніс.
Па словах міністра юстыцыі Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, Расейская Федэрацыя з’яўляецца бесперапынным пераемнікам акупаваўшай краіны Балтыі Савецкага Саюза. Міністры юстыцыі пацвердзілі, што менавіта бесперапыннасць прававой пераемнасці краін Балтыі дазваляе ім прад’явіць дадзеныя прэтэнзіі. Паводле міжнароднага права, у сувязі з акупацыяй магчыма патрабаваць як кампенсацыю матэрыяльнай шкоды, так і кампенсацыю ў форме фармальнага прабачэння
У праекце дэкларацыі, атрыманым BNS, гаворыцца: „Мы, міністры юстыцыі Балтыйскіх краін, дэкларуем, што прыйшоў час вызначыць сваё стаўленне з мінулым і зацверджанымі навукай метадамі вызначыць шкоду, якую панеслі з-за таталітарнага камуністычнага рэжыму савецкай акупацыі”.