Краіны еўразоны дасягнулі пагаднення з Грэцыяй



Канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і старшыня Еўрарады Дональд Туск дасягнулі дамоўленасці з прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам перад аднаўленнем саміту лідараў краін еўразоны.

tsipras150713-3lk8i

Як напісаў у сваім твітары прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, лідары ЕЗ дасягнулі пагаднення аб фінансавай дапамозе грэчаскай эканоміцы.

«На еўрасаміце дасягнута аднадушнае пагадненне. Усё гатова для праграмы дапамогі Грэцыі з сур’ёзнымі рэформамі і фінансавай падтрымкай», — паведаміў Туск.

ывапрра

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Грэцыя не пакіне еўразону. Ён таксама адзначыў, што ўдзельнікі перамоваў задаволеныя вынікам саміту, піша Deutsche Welle.

У сваю чаргу Ангела Меркель заклікала бундэстаг падтрымаць новую праграму дапамогі Грэцыі, якая прадугледжвае выдзяленне 86 млрд еўра на працягу трох гадоў. Грэчаскія ўлады павінны прыняць асноўныя рэформы да 15 ліпеня.

Па словах Меркель, якія прыводзіць Associated Press, Еўразона гатовая палегчыць даўгавы цяжар Афін, аднак гаворкі пра спісанне запазычанасці не ідзе.

Беларускае Радыё Рацыя