Краіны ЕЗ пашыраюць супрацоўніцтва ў абарончай сферы
23 краіны Еўразвязу пашыраюць супрацоўніцтва ў галіне абароны.
Сустрэча міністра абароны і замежных спраў ЕЗ, 13 лістапада
Краіны дамовіліся рэгулярна павялічваць абарончы бюджэт і ўдзельнічаць у супольных абарончых праектах. У панядзелак было падпісанае афіцыйнае апавяшчэнне аб пашырэнні “сталага структурнага супрацоўнінцтва” ў вайсковай і абарончай сферах. Пра гэта паведамляе “Нямецкая хваля”.
Аб пашырэнні абарончага супрацоўніцтва дамовіліся прадстаўнікі ўсіх дзяржаў Еўразвязу, акрамя Даніі, Ірландыі, Мальты, Партугаліі і Вялікабрытаніі. Гэтыя краіны могуць далучыцца да пагаднення пазней. Афіцыйны ж пачатак супрацоўніцтва запланаваны на 11-га снежня.