Краіны НАТО нечакана павялічылі выдаткі на абарону
Еўрапейскія краіны-чальцы НАТО ўпершыню за 10 гадоў павялічылі выдаткі на абарону. Пра гэта газеце «Financial Times» паведаміў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Стольтэнберг.
«Мы сутыкаемся з нявызначанасцю, з вялікай колькасцю пагрозаў, выклікамі бяспекі, і нам патрэбны адзінства, сіла ды стабільнасць», – сказаў кіраўнік НАТО.
Выданне падкрэслівае, што ў мінулым годзе еўрапейскія чальцы НАТО выдаткавалі на абарону $ 253 млрд.
Значна павялічаць свой абаронны бюджэт краіны, якія мяжуюць з Расеяй. Сёлета на 60 працэнтаў вырасце абаронны бюджэт Латвіі, Літвы – на 35%, Эстоніі – на 9%.
Паводле ВВС
Фота censor.net.ua
