Краіны НАТА пачалі перадачу зброі Украіне?
Краіны НАТА пачалі працэс перадачы зброі Кіеву. Пра гэта міністр абароны Украіны Валеры Геляцей заявіў у інтэрв’ю „5 каналу“. Паводле яго, 4-5 верасня ён наведаў саміт НАТА ва Уэльсе, і правёў перамовы з кіраўніцтвам альянсу пра перадачу зброі, таксама ён у закрытым фармаце размаўляў з міністрамі абароны вядучых краін свету. „Гэты працэс пайшоў, і я адчуваю, што гэта менавіта той шлях, якім трэба ісці“, – паведаміў міністр:
– Яны нас пачулі, ідзе працэс перадачы зброі, які спыніць Пуціна. Я растлумачыў ім, што калі мы не спынім Пуціна тут, то прыйдзецца яго спыняць у Еўропе, бо Україна – гэта частка Еўропы. У 1994 годзе мы адмовліся ад ядзернай зброі і падпісалі Будапештскі мемапрандум, і Расея нам гарантавала разам з ЗША і Велікабрытаніяй незалежнасць і недатыкальнасць нашай дзяржавы. Расея парушыла дагавор. Таму я прасіў – дапамажыце, бо Пуцін знішчыць украінскі народ.
Нагадаем, што раней, па выніках саміту НАТА, дарадца прэзідэнта Украіны Юры Луцэнка паведаміў, што дасягнутыя дамоўленасці пра пастаўкі сучаснай зброі з ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы і Нарвегіі. Аднак прадстаўнікі абаронных ведамстваў Польшчы, Нарвегіі ды Італіі абверглі гэтую інфармацыю. Міністр абароны Польшчы адзначыў, што гэтыя пытанні – не для публічнага абмеркавання.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя