Краўчанка заклікаў ЕЗ да пачатку перамоў па заключэнні базавага дагавора з Беларуссю



Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка заклікаў Еўрапейскі саюз да пачатку перамоў па заключэнні базавага дагавора з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў 6 мая ў Браціславе (Славакія) на сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц Вышаградскай групы і ініцыятывы „Усходняе партнёрства”, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі міністр замежных спраў старшыні ЕС Румыніі Тэадор Мелешкану, еўракамісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан і генеральны сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід.

У ходзе міністэрскай сустрэчы адбылося абмеркаванне вынікаў рэалізацыі і перспектыў „Усходняга партнёрства” ў наступнае дзесяцігоддзе, разгледжаны ўклад ініцыятывы ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, развіццё узаемазвязанасці, інфраструктуры, энергетыкі, кантактаў паміж людзьмі.

У сваім выступленні Краўчанка адзначыў важнасць далейшага развіцця „Усходняга партнёрства” як гнуткай, прагматычнай і неканфрантацыйнай ініцыятывы, арыентаванай на дасягненне эканамічна значных вынікаў у розных галінах у інтарэсах грамадзян.

Намеснік міністра акцэнтаваў неабходнасць нарошчвання праектнага супрацоўніцтва ў сферах транспарту, энергетыкі, сувязі, лічбавай эканомікі для павышэння ўзаемазвязанасці паміж ЕС і краінамі-партнёрамі.

У рамках мерапрыемства „адбыліся кантакты” кіраўніка беларускай дэлегацыі з генеральным сакратаром ЕСЗД Хельгай Шмід, еўрапейскім камісарам Ёханэсам Ханам, прадстаўнікамі кіраўніцтва МЗС краін „Усходняга партнёрства” і Вышаградскай групы, паведамляе прэс-служба МЗС.

belapan.by

Фота mfa.gov.by