Крэмль: На сустрэчы ў Маскве 22 красавіка Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць перспектывы Саюзнай дзяржавы
На перамовах 22 красавіка ў Маскве Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць „шырокае кола пытанняў далейшага развіцця расейска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва”, паведамляецца на сайце Крамля.
Суразмоўцы таксама плануюць разгледзець „перспектывы ўзаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы”.
Некалькімі гадзінамі раней парадак дня перамоў, што маюць адбыцца, апублікаваў тэлеграм-канал „Пул Першага”. У адпаведнасці з ёй Лукашэнка і Пуцін маюць намер абмеркаваць двухбаковыя адносіны, у тым ліку гандлёва-эканамічныя пытанні, барацьбу з пандэміяй COVID-19, захады па аднаўленні транспартных зносін.
Бакі, як паведамляецца, плануюць таксама абмеркаваць „сумеснае рэагаванне на актуальныя выклікі і пагрозы, міжнародны парадак дня, сітуацыю ў рэгіёне”.
У ліку прыярытэтных тэм тэлеграм-канал называе „саюзную тэматыку”.