Крэмль пракаментаваў навіну пра COVID-19 у Лукашэнкі
У Крамлі не ведалі пра тое, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перанёс каронавірус.
Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка сказаў 28 ліпеня падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам сілавых ведамстваў, што бессімптомна, „на нагах” перанёс каронавірус.
Прэзідэнты Расеі і Беларусі сустракаліся 24 чэрвеня на парадзе перамогі ў Маскве і 30 чэрвеня на адкрыцці Ржэўскага мемарыялу савецкаму салдату. На пытанне пра стан здароўя кіраўніка Расеі Пяскоў адказаў: „У нашага прэзідэнта са здароўем усё нармальна”. Ён дадаў, што Пуцін працягвае свой працоўны графік.
