Крэмль знаходзіцца ў роздуме, што зрабіць з Лукашэнкам
Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ва Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнка 22 лютага чакаюцца «вельмі працяглыя перамовы», піша udf.by.
Між тым палітолаг Андрэй Суздальцаў з маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі (ВШЭ) запэўніў, што ў Крамлі далёкія ад аптымізму, там знаходзяцца ў роздумах, як быць далей з Аляксандрам Лукашэнкам, але агульны настрой рэзка супраць яго:
«Ёсць разуменне, што Лукашэнка сам нікуды не сыдзе, таму жорстка стаіць пытанне, як паступіць».
Суздальцаў адзначыў, што сітуацыя ў Лукашэнкі цяпер складаная, а слабасць пазіцый Менска відавочная.
Па словах эксперта, Лукашэнка не выконвае пагаднення, дасягнутыя на яго сустрэчы з Пуціным у верасні. Палітолаг адзначыў, што хуткае прызнанне Масквой перамогі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня было памылкай.
У гэтай сувязі Суздальцаў нагадаў, што падчас «аранжавай рэвалюцыі» ў 2004 годзе ва Украіне Пуцін спачатку прызнаў прэзідэнтам Віктара Януковіча, а потым памяняў сваё меркаванне.
Беларускае Радыё Рацыя